|   Малады Фронт арганізаваў вулічную акцыю на цэнтральнай плошчы, прысьвечаную Дню беларускай салідарнасьці. 
			
					  Удзельнікі ўтварылі ланцуг і трымалі ў руках партрэты зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў і плякаты з надпісамі «Дзе яны?» і «Хто зьнішчыў палітычных апанэнтаў рэжыму?». 
			
					  Нагадаем, што 1999-2000 гг. у Беларусі зьніклі генэрал Юры Захаранка і яго сябра і паплечнік Анатоль Красоўскі, журналіст Дзьмітры Завадзкі, палітык Віктар Ганчар.Спэцыяльнае камісія пры ААН прыйшла да высновы, што беларускія ўлады маюць дачыненьне да фізычнага зьнішчэньня гэтых людзей. 
			
					  Пачынаючы з 2000 году ў Беларусі і ў многіх краінах сьвету адбываюцца акцыі, асноўнае патрабаваньне каторых — незалежнае расьсьледаваньне зьнікненьня вядомых грамадзка-палітычных дзеячаў. 
			  
			saligorsk.org 
			 
			 
			 |