|   Моладзевая арганізацыя «Маладая Беларусь» нагадала магілёўцам пра дзень Салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў, бізнесмена і журналіста. 
			Сёння раніцай па ўсім цэнтры горада актывісты «МБ» расклеілі улёткі з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатолія Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага. 
			Акцыя працягнецца ўвечары. Актывісты «МБ» плануюць запаліць свечкі. Такім чынам, маладыя людзі хочуць нагадаць, што, нягледзячы на некаторыя паляпшэнні ў палітыцы Беларусі, яшчэ не завершаная справа па зніклых палітыках.  
			  
			Юрась Вітальеў 
					  Еўрарадыё 
			
			 
			 
			 
			 
			 |