|   Былы дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман працуе на пасадзе пасла па асаблівых даручэннях. 
			Аб гэтым «Народнай волі» паведаміў прэс-сакратар Савета бяспекі Вікенці Ключнік. 
			Паводле словаў Ключніка, працоўны кабінет Шэймана знаходзіцца ўсё ў тым жа будынку Адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Карла Маркса, 38. І на працу ён, як і іншыя памочнікі, ходзіць кожны дзень. 
			Якія канкрэтна даручэнні давераныя Шэйману, Вікенці Ключнік не ўдакладніў. Акрамя таго, Віктар Шэйман па-ранейшаму курыруе венесуэльскі накірунак. 
			Нагадаем, што Віктар Шэйман быў зняты з пасады дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандрам Лукашэнкам пасля таго, як у Менску падчас афіцыйнага Дня незалежнасці грымнуў выбух. 
			Віктар Шэйман нараўне з іншымі высокапастаўленымі беларускімі чыноўнікамі падазраецца міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі і журналіста. Яму забаронены ўезд у краіны Еўразвяза. 
			  
			Народная воля 
			 
			 
			 |