|   
Арыштаванага ўчора лідэра «Маладога Фронту» пратрымалі да суду ўсю ноч пад арыштам. 
					12 лютага актывісты арганізацыі праводзілі акцыю пратэсту супраць арышту лідэраў прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі каля будынка следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску. Актывісты стаялі ля СІЗА з партрэтамі затрыманых апазіцыянераў і скандавалі «Свабоду палітвязням!». Акцыя доўжылася 20 хвілінаў. 
					Пасля заканчэння акцыі, ужо каля будынка Нацыянальнага банка на праспекце Незалежнасці былі арыштаваныя лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч і актывіст арганізацыі Мікола Дземідзенка. 
					Як распавёў прэс-цэнтру Хартыі’97 сам Зміцер Дашкевіч, арыштавалі актывістаў спачатку супрацоўнікі службы аховы Нацыянальнага банка, якімі кіраваў супрацоўнік службы аховы Лукашэнкі. Яны ж выклікалі АМАП, які даставіў апазіцыянераў у гарадскі аддзел міліцыі №1 Ленінскага раёна Менска. 
					У міліцэйскім аддзеле, распавядае Зміцер Дашкевіч, супрацоўнік АМАПа Уладзіслаў Лабкоўскі адвёў яго ў камеру і нанес некалькі ўдараў кулакамі па галаве і па нырках. Пры гэтым ён абражаў і пагражаў апазіцыянеру. 
					Пасля ГАМа апазіцыянераў адвезлі ў Ленінскі РУУС, дзе пратрымалі да трох гадзінаў начы, а затым этапавалі ў турму на Акрэсціна. У аддзяленні міліцыі ў дачыненні да актывістаў быў складзены пратакол за «заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі». У заплечніку ў Міколы Дземідзенкі былі знойдзеныя ўлёткі пра «Акцыю любові», якую мае намер правесці 14 лютага «Малады Фронт». Нагадаем, што гарадскія ўлады забаранілі яе правядзенне на плошчы Якуба Коласа ў цэнтры Менска. 
					Сёння Змітра Дашкевіча аштрафавалі на 40 базавых велічыняў (1 400 000), а Міколу Дземідзенку на 30 базавых велічыняў (1 225 тысячаў рублёў). 
					  
					Хартыя’97 
					 
					 
					 |