Гарадзенскія актывісты кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі некалькі акцыяў напярэдадні Дня салідарнасці, паведамляе сайт jeans-by.com
Два нацыянальных сцяга былі вывешаныя ў горадзе. Адзін з іх замацавалі на сценах Старога замку, а другі — на мосце на перакрыжаванні праспекта Клецкава і вуліцы Перамогі. Таксама на тумбах для аб'яваў і слупах з'явіліся налепкі і плакаты «Еўрапейская Беларусь».
|