Беларускія студэнты, якія навучаюцца ва ўніверсітэтах Кракава, выйшлі 16 лютага, у Дзень беларускай салідарнасці, у цэнтр горада, паведамляе Хартыя`97.
Удзельнікі акцыі разгарнулі ля помніка беларускаму паэту Адаму Міцкевічу нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і запалілі свечкі салідарнасці з палітрэпрэсаванымі ў Беларусі актывістамі апазіцыі.
|