Салідарнасьць Салігорску

17.02.2009

Акцыі салідарнасьці працягваюцца па ўсёй краіне. Чарговая 16-ка адбылася і ў горадзе шахтароў, паведамляе сайт saligorsk.org. Галоўнай адметнасьцю гэтай акцыі сталася тое, што ў руках неабыякавых людзей на цэнтральнай плошчы былі партрэты чалавека, які на мінулых Акцыях салідарнасьці сам стаяў з партрэтам у руках.

Лідэра салігорскай моладзі, намесьніка старшыні Маладога Фронту, Івана Шылу напрыканцы студзеня насуперак беларускаму заканадаўству гвалтоўна зьняволілі ў войску. Тое самае сталася са старшынём Маладзі БНФ Франакам Вячоркам і маладафронтаўскім лідэрам Зьмітром Хведаруком.

8 лютага ў Ваўкавыску затрымалі былых палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава, а таксама іх калегу па бізнэсе Уладзіміра Асіпенку. У той жа дзень у горадзе адбылося яшчэ 26 ператрусаў на кватэрах семьяў зьвязаных з рухам апазыцыі.

13 студзеня ў Гомелі арыштавалі асуджанага па «справе 14?і» актывіста «Маладога фронту» Арцёма Дубскага. Ён ехаў з Расеі ў Менску для ўдзелу ў вулічнай акцыі на Дзень святога Валянціна.

Удзельнікі акцыі патрабавалі тэрміновага вызваленьня маладфронтаўскага лідэра Арцёма Дубскага, прадпрымальніка Аўтуховіча і яго паплечнікаў. Акрамя таго было заяўлена пра патрабаваньне надаць статус вязьняў сумленьня зьняволеным ў войску моладзевым актывістам Івану Шыла, Зьмітру Хведаруку і Франаку Вячорку.

Акцыя прайшла без затрыманьняў.