Члены дэлегацыі Эўрапарлямэнту: У Беларусі надалей парушаюцца правы чалавека

2102.2009

Члены дэлегацыі Эўрапарлямэнту выступілі з заявай па выніках сваёй азнаямляльнай місіі ў Беларусь 20 лютага.

Члены дэлегацыі ў складзе прадстаўнікоў Эўрапейскай Народнай партыі — Эўрапейскіх дэмакратаў адзначылі некаторыя пазытыўныя зьмены ў Беларусі, у тым ліку выпуск міжнародна прызнаных палітычных вязьняў, вяртаньне ў сыстэму распаўсюду дзьвюх недзяржаўных газэт, рэгістрацыю руху “За Свабоду” і непрызнаньне сэпаратысцкіх рэгіёнаў Абхазіі і Пазднёвай Асэтыі.

Разам з тым, гаворыцца ў заяве, “мы выказваем нашу заклапочанасьць тым, што ня гледзячы на нядаўнія пазытыўныя зьмены, правы чалавека ў Беларусі надалей парушаюцца, a ў краіне маюць месца палітычна матываваны ціск і перасьлед дэмакратычных актывістаў, незалежэных газэт і вернікаў”.

У інтарэсах Эўрапейскага Зьвязу, гаворыцца далей у заяве, незалежная, бясьпечная і стабільная Беларусь.

“Нядаўні “эўрапейскі тыдзень” быў ня толькі тыднем візытаў у Менск вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу Хавіера Саляны і дэлегацыі Эўрапейскай Народнай партыі — Эўрапейскіх дэмакратаў, але і тыднем рэпрэсіяў супрауць дэмакратычных дэманстрантаў 14 і 16 лютага. Ён даў больш ясную карціну працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі. Эўрапейскі Зьвяз затаецца на цьвёрдай пазыцыі прапаганды і абароны правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закону”.

У заяве таксама гаворыцца, што “для разьвіцьця далейшага адкрытага дыялёгу паміж Эўразьвязам і Беларусьсю не павінна быць ніякага ціску на дэмакратычных актывістаў, ізаляцыі дэмакратычных моладзевых актывістаў праз адлічэньне іх з унівэрсытэтаў і асуджэньне на прымусовыя працы”.

Члены дэлегацыі заяўляюць, што прадставяць свае высновы фракцыі Эўрапейскай Народнай партыі — Эўрапейскіх дэмакратаў і іншым групам Эўрапярлямэнту, а таксама Радзе Міністраў Зьвязу і Эўрапейскай камісіі, і што рэзалюцыя па сытуацыі ў Беларусі будзе прынятая Эўрапарлямэнтам у пачатку крсавіка 2009 году.