|   Моладзь распачала новую хвалю штодзённых акцый у падтрымку палітычных вязьней Арцёма Дубскага, Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Ляонава і Ўладзімера Асіпенкі. 
			На выходных сябры Маладога Фронту сумесна з актывістамі грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” зладзілі акцыі салідарнасьці ля СІЗА на Валадарскага. 
			Юнакі сталі ў ланцуг неабыякавых з партрэтамі арыштаванага маладафронтаўца Арцёма Дубскага і ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Аўтуховіча, Ляонава і Аспенкі і скандынавалі “Свабоду палітвязьням!”, “Жыве Беларусь!” і інш. 
			Акцыі доўжыліся ля 30 хвілін. Міліцыя прасіла ўдзельнікаў пікетаў салідарнасьці разыйсьціся, але не перашкаджала моладзі.  
			  
			Прэс-служба МФ 
			   
			
					
					 |