У Дзень Салідарнасьці баранавіцкія маладафронтаўцы зладзілі некалькі акцый памяці.
Актывісты Баранавіцкага «Маладога Фронту» сталі ў цэнтры гораду, ля каменя гарадам-пабрацімам, з партрэтамі зьніклых беларускіх палітыкаў.
Моладзь усклала на камень бел-чырвона-белы сьцяг і ўшанавала памяць загінулых дзеячоў хвілінаю маўчаньня.
Таксама па вуліцах гораду былі разьлеплены ўлёткі зь інфармацыяй пра забітых вязьней беларускага рэжыму Захаранку, Завадзкага, Красоўскага, Карпенку і Ганчара; даведзеную да самазабойства салігорскую праваабаронцу Яну Палякову, зьняволеных Дубскага, Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенку, палітычных прызыўнікоў Шылу, Хведарука і Вячорку.
Пасьля юнакі традыцыйна ўсклалі кветкі да помніка ахвярам камуністычных рэпрэсій: гісторыя любіць паўторы...
Прэс-служба МФ
|