«Малады Фронт» правёў акцыю салідарнасьці на плошчы Незалежнасьці

16.03.2009

Каля 25 сябраў «Маладога Фронту» ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасьці, што прайшла на плошчы Незалежнасьці.

Малдафронтаўцы разгарнулі велізарную расьцяжку «НЕ-ПАЛІТЫЧНАМУ ПРЫЗЫВУ!», а таксама трымалі ў руках партрэты зьняволенага паплечніка Арцёма Дубскага.

Акцыя доўжылася каля 20 хвілін. Супрацоўнікі міліцыі і КДБ фільмавалі пікет, але не затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі. На плошчы прысутнічаў намесьнік старшыні Ленінскага РАЎСа спадар Каяловіч.

«Эўропа працягвае весьці аднабаковыя перамовы з Лукашэнкам і йдзе на нічым не апраўданыя саступкі ў той час, як беларускія турмы папаўняюцца новымі палітычнымі вязьнямі, а ў войска гвалтам забіраюць моладзевых актывістаў Мы нагадваем эўрапейскім палітыкам, што без узаемных сумленных паводзін ніякага дыялёгу быць ня можа», — кажа ўдзельнік акцыі, маладафронтавец Мікола Дземідзенка.