|   16 сакавіка ўвечары паўтары дзясятка сяброў Берасьцейскага Маладога Фронту адзначылі Дзень Салідарнасьці. 
			Скандуючы "Жыве Беларусь!", моладзь трымала на галоўнай плошчы гораду-плошчы Леніна, расьцяжку "Свабоду палітвязьням!". 
			Адначасова юнакі раздавалі мінакам улёткі зь інфармацыяй пра ахвяр гвалтоўнага прызыву і трагічную гісторыю Яны Паляковай. 
			Акцыя доўжылася каля 15 хвілінаў. Нягледзячы на спробы міліцыі перашкодзіць мерапрыемству, што першапачаткова прызначалася а 18 гадзіне, але было перанесена, пікет прайшоў без затрыманьняў. 
					 
			  
			Прэс-служба МФ 
					 |