Акцыі салідарнасьці прайшлі ў Любліне й Варшаве

17 марта 2009

Беларускія студэнты, што навучаюцца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага, зладзілі ў Любліне й Варшаве акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі.

Учора ў Любліне ў цэнтры гораду моладзевыя актывісты арганізавалі пікет у падтрымку незаконна прызваных у войска Івана Шылы, Зьмітра Хведарука і Франака Вячоркі , а таксама распаўсюдзілі аб іх інфармацыйныя ўлёткі ва ўнівэрсытэтах гораду, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

У Варшаве акцыя салідарнасьці прайшла ля беларускай амбасады. Беларусы запалілі сьветачы ў паняць аб зьніклых, у гонар тых, хто зараз церпіць у Беларусі, і ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг. Супрацоўнікі амбасады асьцярожна падглядалі за моладзевымі актывістамі з вакон.