Cьвяткаваньне Дня Волі адбылося ў Ню-Ёрку

24.03.2009

22 сакавіка перад будынкам штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылася сьвяточная акцыя, прымеркаваная да 91-х угодкаў aбвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі сабраў разам маладых беларусaў з Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі і Вашынгтону пад лёзунгамі «Магутны Божа». Потым быў зачытаны зварот Старшынi Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы да беларускага народу. У гэты ж час у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брукліне праходзіла Сьвяточнае багаслужэньне.

А 13-й гадзіне ў Беларускім музэі ў Нью-Ёрку адбылoся ўрачыстае адкрыцьцё выставы "Мастацтва супраць дыктатуры", якая раней была паказана ў Эстонскім Парлямэнце i ў штаб-кватэры German Marshall Fund у Вашынгтоне. Прагучалі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Магутны Божа», a таксама вершы пра Беларусь. Старшыня Парахвiяльнай Рады Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага Расьціслаў Гарошка правеў экскурс ў мінулае. Ён зьвярнуўся да гісторыі найважнейшых для Беларусі падзей 25 сакавіка 1918 году. Алесь Шатэрнік, вядомы беларускі дзеяч культуры і мастацтва распавеў пра працы беларускіх мастакоў Алеся Марачкіна, Міколы Купавы, Рыгора Батальёнакі, Генадзя Драздова , Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча і Юліі Шатэрнік. Ўпершыню ў Беларускім музэі ў Нью-Ёрку выставляліся працы цікіавай беларускай мастачкі Алены Тылькінай. Таксама з прамовай выступіў адзін з дзеячоў царкоўнай рады Мікалай Сагановіч. Выступоўцы казалі аб тым, што для іх асабіста значыць дзень aбвяшчэння сувэрэнітэту Беларускай Народнай Рэспублікі .

Пасля aдбыўся прагляд дакументальна-публіцыстычны фільмa рэжысёра Ўладзіміра Коласа «Галерэя Ады». Стужка прысьвечаная дзeячцы беларускага нацыянальнага адраджэння, старшыні Германавіцкага культурна-асьветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Адзе Райчонак. На свае сродкі яна заснавала мастацкую галерэю ў вёсцы Германавічы Шаркоўшчынскага раёна Віцебскай вобласці і рэгулярна праводзіць пленэры з удзелам беларускіх і замежных мастакоў. Героямі фільма з'яўляюцца вядомыя жывапісцы і графікі, у тым ліку Рыгор Скрыпнічэнка, Аляксей Марачкін, Янка Рамановіч, а таксама жыхары вёскі Германавічы. Дзень aбвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 — гэта самая значная падзея ХХ стагодзьдзя для беларускай дзяржавы i беларускага народу.

Жыве Беларусь!