Пікет ля будынку парлямэнта ў Менску

02.04.2009

Другога красавіка, у так званы "дзень адзінства народаў Беларусі і Расеі" маладафронтаўцы зладзілі пікет ля будынку парлямэнта.

На плошчы Незалежнасьці, насупраць будынку беларускага парлямэнта актывісты Менскага Маладога Фронту разгарнулі велізарную расьцяжку "Не-саюзу! Не-акупацыі!", а таксама трымалі ў руках плякаты з надпісамі "Не-саюзу зь імпэрскай Расеяй", "Расея=акупацыя" і ўзьнялі бел-чырвона-белыя і маладафронтаўскія сьцягі.

Акцыя доўжылася каля 15 хвілін. Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў не заміналі пікетоўцам.

"Удзельнічаючы ў акцыі, мы выступалі, найперш, супраць двух праблем: далучэньня нашай краіны да Расеі, чаго з усяе моцы намагаюцца пэўныя палітычныя сілы як у Райскай Фэдэрацыі, так і Беларусі. А па-другое, мы выступаем супраць палітыкі русыфікацыі беларусаў", — кажа маладафронтавец Вадзім Ханяўка.