Напярэдадні Дня салідарнасьці актывісты Баранавіцкага Маладога Фронту правялі інфармацыйную акцыю.
У горадзе было разьлеплена каля 3-х тысяч улётак з выяваю сымбаля Дня салідарнасьці-лічбы "16" і аповядам пра гэты дзень.
Нагадаем, штомесяц 16-га чысла грамадзкія актывісты ўшаноўваюць памяць бясьсьледна зьніклых беларускіх палітыкаў і выказваюць салідарнасьць з палітычнымі вязьнямі.
Прэс-служба МФ
|