Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі 16 красавіка акцыю салідарнасці каля касцёла Святога Язэпа ў Менску. 
					Маладыя беларусы маліліся за выкрадзеных у Беларусі лідэраў апазіцыі і журналісце, а таксама аб палітвязнях, якія сёння знаходзяцца ў турмах у Беларусі. 
					Правядзенне акцыі салідарнасці каля касцёла Святога Язэпа звязанае з тым, што храм сёння знаходзіцца ў цяжкім становішчы. Грамадскасці стала вядома аб планах Менгарвыканкама перадаць будынкі святыні інвестарам для іх перабудовы пад гасцінічны комплекс і аб'екты гандлёва-бытавога прызначэння. 
					Кляштар быў канфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расейскай імперыі пасля разгону нацыянальна-вызваленчага паўстання супраць рускага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. На працягу наступных 144 год дзяржава бясплатна карысталася комплексам, пабудаваным на сродкі вернікаў. З кляштара выселеныя службы ваеннай камендатуры і пракуратуры. Аднак у будынку касцёла дагэтуль размяшчаюцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. З 19 сакавіка 2005 года каля будынку касцёла праводзяцца штодзённыя вячэрнія набажэнствы за вяртанне святыні вернікам. 
					  
					Хартыя’97 
					   
					 
					 
					 
					 
					 |