|   16 красавіка ў Варшаве адбылася акцыя салідарнасці са зніклымі ў Беларусі вядомымі палітыкамі. 
			Акцыя была арганізаваная прадстаўнікамі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў Польшчы. Беларусы запалілі свечкі і каля гадзіны знаходзіліся каля беларускай амбасады з партрэтамі зніклых палітыкаў, паведамляе». 
			Пасля гэтага адбыўся мітынг. Да акцыі далучаліся палякі, якія зацікавіліся пікетам. Беларуская амбасада выклікала паліцыю, якая паставілася да пікету з разуменнем і не перашкаджала праводзіць акцыю. Супрацоўнікі амбасады, якія выходзілі з будынка, хавалі вочы і ў гутарку не ўступалі. 
			  
			Радыё Рацыя 
					 
			 
			 |