Каля дзявятай вечара ў Віцебску на мосьце церазь Дзьвіну моладзевыя актывісты вывесілі партрэты Генадзя Карпенкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Зьмітра Завадзкага. 
					Акцыю з нагоды Дня Салідарнасьці ад пачатку меркавалі праводзіць у больш шырокім фармаце — пастаць ланцугом каля Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў цэнтры гораду ды запаліць сьвечкі. Аднак там дзяжурылі некалькі міліцэйскіх машын і супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУСу ў цывільным. 
					Міліцыянты не разьяжджаліся й пільнавалі актывістаў нават тады, калі партрэты ўжо віселі на Кіраўскім мосьце й іх разглядалі віцебскія мінакі. 
					  
					Радыё Свабода 
					 
					   
					 
					 
					 
					 
					 |