|   Працягваюцца акцыі салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, які зараз трымае галадоўку ў турме, і яго сябрамі Уладзімерам Асіпенкам і Юрыем Лявонавым. Адна з іх прайшла ўчора ў Менску ля кінатэатра "Кастрычнік". 
			Каля дваццаці актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" сталі ў ланцуг. У руках маладыя людзі трымалі партрэты Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі і расцяжку "Свабоду палітвязням!". 
			Ніхто з удзельнікаў акцыя ня быў затрыманы. 
			  
			jeans-by.com 
			 
			 
			 
			 
			 |