|   У Дзень салідарнасьці берасьцейскія маладафронтаўцы раздавалі ўлёткі зь інфармацыяй пра зьніклых беларускіх дзеячоў. 
			16 траўня актывісты Берасьцейскага Маладога Фронту распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы з аповядам аб бясьследна зьніклых Захаранку, Ганчару, Завадзкім і Красоўскім на кірмашы "Кавалёва" — адным з самых папулярных месцаў у горадзе ў выходныя. 
			Усяго было раздадзена каля 300 улётак. Падчас акцыі ніхто з актывістаў затрыманы ня быў.  
			  
			Прэс-служба МФ 
			 
			 
			 
			
			 
			 
			 |