|   					  							    
					    
					  Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правялі акцыю салідарнасці ў Лідзе. 
					Каля дзесяці чалавек выстраіліся ў ланцуг у цэнтры горада на прыступках каля Дому Быта. Маладыя людзі трымалі партрэты Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзімера Асіпенкі. Акцыя працягвалася 15 хвілін. 
					Нагадаем, што адзін з палітвязняў, Мікалай Аўтуховіч, ужо месяц трымае ў ізалятары галадоўку пратэсту. Ён патрабуе ў найкароткія тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць яму, а таксама падследным па гэтай справе Ўладзіміру Асіпенку і Юрыю Лявонаву меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе. 
					  
					www.europeanbelarus.org 
					 
					 
					 |