Свабоду Аўтуховічу!

17.05.2009

Пікет з патрабаваннем вызваліць Мікалая Аўтуховіча і астатніх палітвязняў прайшоў на Нямізе, паведамляе сайт jeans-by.com

Некалькі актывістаў кампаніі выйшлі на балкон другога паверха гандлёвага дому "На Нямізе" і пачалі скандаваць "Свабоду палітвязням". Таксама яны разгарнулі транспарант "Свабоду Аўтуховічу!", а адзін з удзельнікаў, Макс Вінярскі, праз мегафон распавёў жыхарам гораду, якія назіралі за акцыяй, пра галадоўку лідэра прадпрымальнікаў і пра абставіны яго арышту.