|   У Дзень салідарнасьці беларусы, што пражываюць у Лёндане, зладзілі пікет: разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі і трымалі ў руках партрэты палітвязьняў Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі, а таксама зьніклых людзей. 
			"Мы спадзяемся на хутчэйшае вызваленьне палітзьняволеных прадпрымальнікаў, а таксама раскрыцьцё справаў зьніклых палітыкаў. Вялізнага здароўя, мужнасьці і трываласьці ўсім палітрэпрэсаваным і іх блізкім!", — перадаў адзін з удзельнікаў акцыі Яўген Бакуновіч. 
			  
			Прэс-служба МФ 
			 
					
			 
			 
			 |