|   					  							    
					    
					  
					  Некалькі акцыяў, прымеркаваных да Дня Салідарнасці зладзілі актывісты "Еўрапейскай Беларусі" разам з прадстаўнікамі іншых арганізацый у Віцебску, паведамляе сайт jeans-by.com 
					Партрэты зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Змітра Завадзкага, а таксама Генадзя Карпенкі, прычыны смерці якога сябры і калегі лічаць нявысветленымі, зьявіліся на прыпынках грамадзкага транспарту ў розных раёнах Віцебску. Людзі зьвяртаюць на іх увагу, а міліцыя, як паведамляе "Радыё Свабода", пакуль не чапае. 
					Таксама зранку на адным з будынкаў была вывешаная расцяжка "Свабоду палітвязням!" 
					 
					 
					 |