Фашызм у Менску: Жорстка разагнана акцыя салідарнасці

24.10.2009

Беспрэцэндэнтна жорстка была падаўлена 16 кастрычніка ў Менску акцыя апазіцыі. Збітыя і арыштаваныя 30 апазіцыянераў. Збівалі і журналістаў, зноў не даючы ім здымаць тыя зверствы, якія адбываюцца.

Супраць людзей, якія выйшлі 16 кастрычніка, у Дзень салідарнасці, на Кастрычніцкую плошчу Менска, былі кінутыя больш каля сотні супрацоўнікаў АМАПу ў форме і цывільным. Як толькі людзі разгарнулі партрэты палітвязняў, іх адразу пачалі збіваць. Частка дэманстрантаў у знак пратэсту селі на зямлю – іх спачатку збілі, а затым запхнулі ў аўтобусы разам з астатнімі. У лічаныя хвіліны арыштавалі ўсіх.

Сярод арыштаваных – актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бародка, Павал Юхневіч, Алег Ладуцька, Аляксей Сянчыла, Паліна Дз’якава, Максім Сергіец, Юры Пляшкоў, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч, лідэр «Моладзі БНФ» Андрусь Крэчка, актывіст АГП Міхась Пашкевіч, актывісты «Маладога Фронта» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка і многія іншыя.

Многіх збівалі да крыві. Як распавёў па тэлефоне сайту www.charter97.org Анатоль Лябедзька, яго збівалі проста ў аўтобусе па дарозе ў Цэнтральны РУУС. «Мяне збівалі спачатку на плошчы, пасля пачалі збіваць у аўтобусе. Адзін трымаў за шыю, другі – рукі, а трэці біў па твары. Пайшла крывя…», – паспеў сказаць палітык. Затым сувязь з ім знікла.

Сведка, які выпадкова апынуўся ў пастарунку, чуў, што ў будынку РУУС пастаянна стаяў крык. Ён таксама бачыў, як аднаго з апазіцыянераў (гэта быў Анатоль Лябедзька) збітага цягнулі па калідоры.

Ля будынка Цэнтральнага РУУС знаходзіліся праваабаронцы і актывісты апазіцыі, якія прыйшлі падтрымаць затрыманых, але іх не пускалі ў будынак. Сувязь з затрыманымі таксама адсутнічала.

16 верасня журналістам, фотакарэспандэнтам і тэлеаператарам зноў не давалі здымаць разгон акцыі. Калі падчас разгону акцый 9 і 16 верасня да кожнага журналіста прыстаўлялі па 2-3 чалавекі, то ў гэты раз прадстаўнікоў СМІ акружалі па 5 амапаўцаў, якія хапалі аб’ектывы і пашкоджвалі апаратуру.

На журналіста сайта www.charter97.org Наталлю Радзіну накінуліся трое амапаўцаў і павалілі на зямлю. Нашага фотакарэспандэнта схапілі пяцёра і трымалі за рукі ўвесь час, пакуль жорстка падаўлялi мірную дэманстрацыю.

Калі пры разгоне былых дэманстрацый мы здолелі праз неверагодныя намаганні зрабіць хоць нейкія фоты і відэасведчанні бязмежжа, якое адбываецца, то гэтым разам журналісты не здолелі зняць практычна нічога!

Больш за тое, амапаўцы не падпускалі прэсу нават блізка да таго месца, дзе яны павалілі на зямлю і збівалі дэманстрантаў. Такім чынам, у краіне фактычна здзейснена забарона на прафесію. Зверствы, якія чыніць АМАП, улада спрабуе схаваць ад міжнароднай супольнасці.

Затрыманых актывістаў апазіцыі вызвалілі праз тры гадзіны, без складання пратаколаў. Яны збіраюцца пісаць скаргі ў пракуратуру на незаконнае затрыманне і збіццё супрацоўнікамі АМАПу.

Гэта тое, што мы здолелі зняць 16 кастрычніка. Зняць жорсткі разгон і збіццё людзей журналістам не далі.