Брусэль падоўжыў санкцыі супраць Менску. І тут жа іх замарозіў

17.11.2009

Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя да кастрычніка. Рашэньне ўхваленае без адмысловага абмеркаваньня.

Як паведамляе карэспандэнт Свабоды з Брусэля, апрача таго пастанова прапануе Менску пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму паміж ЭЗ і Беларусьсю ды згадвае магчымасьць у значна далейшай пэрспэктыве перамоваў аб заключэньні двухбаковай дамовы аб партнэрстве і супрацоўніцтве. А на бліжэйшую пэрспэктыву Эўразьвяз прапануе "супольны прамежкавы плян вызначэньня прыярытэтаў для рэформаў" у Беларусі.

У пастанове адзначаецца, што візавыя санкцыі супраць беларускіх службовых асобаў могуць быць скасаваныя "ў любы момант, у залежнасьці ад дзеяньняў беларускіх уладаў у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека".

Эўразьвяз заклікае Беларусь павінна ў большай ступені прывесьці сваё выбарчае заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі ды забясьпечыць большую свабоду выказваньня і сходаў.