Малітва за палітвязняў і зніклых апазіцыянераў прайшла ля касцёла святога Язэпа

17.11.2009

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі 16 лістапада акцыю салідарнасці ля касцёла Святога Язэпа ў Менску.

Маладыя беларусы маліліся за выкрадзеных і забітых у Беларусі лідэраў апазіцыі і журналіста, а таксама пра палітвязняў, якія сёння знаходзяцца ў турмах у Беларусі.

Правядзенне акцыі салідарнасці ля касцёла святога Язэпа звязана з тым, што храм сёння знаходзіцца ў цяжкім становішчы. Грамадскасці стала вядома пра планы Менгарвыканкама перадаць будынкі святыні інвестарам для іх прыстасавання пад гасцінічны комплекс і аб'екты гандлёва-пабытовага прызначэння.

Кляштар быў канфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расейскай імперыі пасля задушэння нацыянальна-вызвольнага паўстання супраць расейкага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. На працягу наступных 144 гадоў дзяржава бясплатна карысталася комплексам, пабудаваным на сродкі вернікаў. З кляштара выселеныя службы ваеннай камендатуры і пракуратуры. Аднак у будынку касцёла дагэтуль размяшчаюцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. З 19 сакавіка 2005 года ля будынка касцёла праводзяцца штодзённыя вячэрнія набажэнствы за вяртанне святыні вернікам, павдамляе сайт «Хартыi`97».