|   На працягу году адбылося выкраданьне 6 моладзевых актывістаў: Артур Фінькевіч, Яўген Афнагель, Зьміцер Дашкевіч,Дзяніс Карноў, Уладзімер Лемеш, Наста Палажанка. 
Чаму і навошта ў Беларусі выкрадаюць людзей? З такім пытаньнем мы зьвярнуліся для вядомага расейскага палітыка і публіцыста Валерыі Навадворскай. 
                    Навадворская: 
                    Юрыдычныя мэтады перасьледу зараз нявыгадныя вашаму «бацьку», які зьбіраецца злупіць з Эўропы нейкія грошы, выдаўшы сябе за авечку. Праўда, на ягоны ваўчыны аскал авечыя скура нацягнутая вельмі кепска, але, відаць, Захаду, які яго запрасіў нават ў нейкае «Усходняе партнэрства», гэтага хапае. Калі ён пачне незаконны юрыдычны перасьлед моладзевых актывістаў, гэта ня дасьць Эўропе магчымасьці неяк яго выкарыстоўваць. Яны не асьмельваюцца зрабіць заўвагу Пуціну і Мядзьведзеву і гуляюць такую шахматную партыю, што вось, маўляў, «бацька» добры, ён нешта атрымае, а вы — кепскія. Хаця гэта няшчырая стратэгія. З дзьвюх дыктатур няма лепшай. Беларуская дыктатура абрынулася б без расейскай імгненна. 
                    Становішча ў Беларусі наагул вельмі кепскае пасьля таго, як абраны лідэрам апазыцыі, прызначаны, можна сказаць, Мілінкевіч нечакана заклікаў падтрымаць Лукашэнку. І зараз ён выкарыстоўваецца , як каміваяжор, які езьдзіць па Эўропе і заклікае падтрымаць Беларусь. Гэта поўнамаштабная здрада. Значыць, няма такога лідэра апазыцыі, трэба проста пра яго забыць.                    Ну а ад Лукашэнкі нічога іншага чакаць не даводзіцца. Добра, што гэтыя моладзевыя актывісты яшчэ ня зьніклі, як Віктар Ганчар. Эўропа магла б спытаць «А дзе ў вас Віктар Ганчар?» 
«Бацька» умее хаваць канцы ў ваду лепш за Пуціна. Галоўнае, каб не знайшлі мёртвае цела. Знаходзяць Аню Паліткоўскую, знаходзяць Натальлю Эстэміраву, знаходзяць Юшанкова, Старавойтаву. 
                    А ў Беларусі хаця з Ганчаром, Завадзкім і іншымі здарылася тое самае, але Лукашэнка і яго спэцслужбы разводзяць рукамі і кажуць: «А мы ня ведаем, можа яны на Мальдыўскія выспы ўехалі і не паказваюцца». 
                    Дракахруст: Але тыя моладзевыя актывісты, пра якіх мы гаворым, жывыя. І тая ж Эўропа можа палічыць, што гэта робіцца ўладай. Чым гэта лепш, чым просты юрыдычны перасьлед? 
                    Навадворская: Відаць, беларускія спэцслужбы лічаць, што калі яны схаваюць галаву пад крыло, то іх не заўважаць. З гэтага сыходзілі ўсе «эскадроны сьмерці», якія існавалі ў сьвеце, калі нікога не знаходзілі і ўлада як бы не пры чым. Паспрабуйце яе судзіць. Але потым, дарэчы, судзілі і правільна рабілі. Калі на тваёй тэрыторыі дзейнічаюць такія злучэньні, то ты за гэта адказны. Тым больш што зьнікаюць апазыцыянэры чамусьці, а не вернападданыя. 
                      
                    Юры Дракахруст 
                    Радыё Свабода 
                                         |