|   16 сьнежня, у Дзень Салідарнасьці, актывісты менскага Маладога Фронту ўшанавалі памяць зьніклага экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі. Яго партрэт, зьнічкі й кветкі былі ўскладзены ў цэнтры Менску каля помніку
            загінуўлых супрацоўнікаў МУС.  
            Удзельнік акцыі Аляксей Вяргейчык нагадаў
              прысутным сумную гісторыю зьнікненьня Юрыя Захаранкі і непакаранасьці
              злачынцаў. Таксама была агучана ініцыятыва па распачынаньню кампаніі па
              інфармаваньню пра сапраўдных міліцыянтаў, якім быў Юрый Захаранка, і
              ўшанаваньню іх. 
            "Мы ідзем да кожнага чалавека, каб распавесьці, хто мы ёсьць
              і адказаць на іх пытаньні! Мы ідзем, каб несьці асьвету і аб'яднаць наш
              народ! Няма падзелу на вашых й нашых, ёсьць толькі мы — беларусы!
              Захаранка — яскравы прыклад самааданага чалавека! Ён ёсьць прыклад для нас!"                      — пракаментаваў Аляксей. 
              
            Прэс-служба МФ 
              
              
           |