|   У суботу 16-га студзеня а першай гадзіне  дня ў Нью-Ёрку насупраць галоўнага офісу ААН будзе праведзена акцыя, прысьвечаная Дню Беларускай Салідарнасьці. 
            Яна традыцыйна пройдзе ў памяцяць аб людзях, якія змагаліся за вольную і дэмакратычную Беларусь, і для падтрымкі тых беларусаў, якія працягваюць сёньня ісьці па пракладзеным паўстанцамі Касьцюшкі і Каліноўскага, чытачамі купалаўскай "Нашай Нівы", заснавальнікамі БНР, слуцкімі ваярамі ды палегшымі ў Курапатах і мільёнамі іншых беларусаў на працягу нашай насычанай тысячагадовай гісторыі шляху. Гэта шлях да дэмакратычнай Беларусі, у якой будуць паважаць чалавека, ганарыцца беларускай спадчынай і будуць думаць пра лёс нашай роднай краіны і будучыню ды дабрабыт усіх беларусаў. 
            Мы хочам прадэманстраваць гэтай акцыяй, што дух свабоды і перамен прысутнічае ў Беларусі і свабода і лепшае жыцьцё абавязкова стануць здабыткам беларусаў.  
            Беларусь — гэта тое, што нас аб'ядноўвае. Будзем разам у гэты дзень, дзе б мы не знаходзіліся! 
            Адрэса, па якой будзе праведзена чарговая акцыя, прысьвечаная Дню Беларускай Салідарнасьці:
              760 United Nations Plaza,New York City, NY 10017
              (паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue). 
            Дата: субота, 16 студзеня, 2010 
              Час: 1:00PM to 2:00PM 
   
              Сустрэнемся ў суботу 16-га студзеня! 
              Хай вечна жыве Беларусь! 
   
    Нагадаем, што ў гэты ж дзень, 16 студзеня, акцыя салідарнасьці пройдзе і ў Вашынгтоне насупраць беларускай амбасады (пачатак яе а 16-й гадзіне; цягнуцца яна будзе да паловы на шостую). 
              
          Беларускi Моладзевы Рух Амерыкi    |