|   Акцыя салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій ў Беларусі прайшла 16 студзеня ў Варшаве, паведамляе сайт europeanbelarus.org. 
                    Удзельнікі акцыі павязалі бел-чырвона-белыя стужкі на падыходах да беларускай амбасады. Ля ўваходу былі запаленыя свечкі ў памяць аб зніклых палітыках і грамадскіх дзеячах, сучасных беларускіх палітвязняў. 
                    "Зараз вельмі важны для нашай краіны час, бо ў гэтым годзе пачынаецца прэзідэнцкая кампанія. Гэта значыць, што ўзмацняцца рэпрэсіі супраць апазіцыі. Таму вельмі важна, каб не спыняліся акцыі салідарнасці і падтрымкі як у Беларусі, так і за яе межамі. Сёння мы нагадваем беларускім уладам пра палітвязняў і зніклых, пра тое, што нельга пераследваць людзей за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі", — cказала актывістка "Еўрапейскай Беларусі" Люба Кучынская. 
                    У акцыі ўдзелнічалі прадстаўнікі "Еўрапейскай Беларусі" і БХД. 
                    Напярэдадні Дня Салідарнасці ў Варшаве прайшла сустрэча, на якой беларусы, якія пражываюць у польскай сталіцы распрацавалі стратэгію сваіх дзянняў дзеля падтрымкі беларускіх палітвязняў і пашырэння інфармацыі пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. 
                     
                                          |