|   Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і актывістамі Саюза палякаў Беларусі прайшлі ў Варшаве, паведамляе «Еўрапейская Беларусь».
                     
                    16  лютага беларускія студэнты, якія навучаюцца ў польскай сталіцы прыйшлі  да амбасады Беларусі са свечкамі. На слупах і дрэвах вакол амбасады  былі завязаныя бел-чырвона-белыя стужкі.                   
                  Па  словах удзельнікаў акцыі, яны ставілі мэту выказаць салідарнасць з  арыштаванымі лідэрамі Саюза палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам, Ігарам  Банцарам і Мячыславам Яскевічам і беларускімі палітвязнямі Мікалаем  Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам, Арцёмам Дубскім.    |