Працэс над прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам і былым вайскоўцам Уладзімерам Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі.
Пра гэта паведаміла адвакатам абвінавачаных сакратар судзі Аляксея Цяцюхіна, які будзе весьці працэс. “Паводле маіх зьвестак працэс пачнецца ў адкрытым рэжыме, але потым па рашэньні бакоў яго могуць і закрыць, “ — паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка.
Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенку арыштавалі ў Ваўкавыску 8 лютага 2009 году і дагэтуль утрымліваюць ў менскім сьледчым ізалятары. Іх абвінавачваюць ў падрыхтоўцы тэракту супроць высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў і ў падпале дома міліцыянта. Сваёй віны Аўтуховіч і Асіпенка не прызнаюць і кажуць, што іх перасьледуюць за антыкарупцыйную дзейнасьць.
Алег Грузьдзіловіч
Радыё Свабода
|