У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў сталінізму

28 февраля 2010

Каля трох дзясяткаў чалавек наведалі Курапацкі мэмарыял, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Актывісты дэмакратычнага руху напрыканцы кожнага месяцу гнаведваюць народны помнік, запальваюць там сьвечкі і ўскладаюць кветкі.

У сёньняшняй акцыі ўдзел бралі каля трох дзясяткаў чалавек. Сярод іх намесьнік старшыні Таварыства аховы помнікаў і гістарычнай спадчыны Вячаслаў Сіўчык, лідэр арганізацыі “Маладая Беларусь”, якая мае літоўскую рэгістрацыю, Зьміцер Касьпяровіч, адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, актывісты “Маладога фронту”, а таксама сябры “Салідарнасьці Разам”.