|    25 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу Беларускае грамадска-культурнае таварыства адсвяткавала Дзень Волі. Урачыстаці прайшлі ў бібліятэцы нацыянальных літаратур. 
Вялі імпрэзу вядомыя беларусы, якія жывуць у горадзе на Няве, Валянцін Грыцкевіч і Мікола Нікалаеў. З дакладам пра БНР выступіў Пётра Амбрасовіч, а сп. Нікалаеў пазнаём прысутных са сваёй новай працай пра кніжную культуру Вялікага княства Літоўскага. Таксама абдыўся прыём новых сяброў у таварыства — Таццяны Кісловай і Паўла Свідэрскага. 
                  Гучала музыка ў выкананні Ігара Мацыеўскага і Галіны Таўлай. Скончылася святкаванне сяброўскай вячэрай. 
                    
                  Наша нiва  |