Лідэра «Моладзі БНФ» аштрафавалі за салідарнасць з палітвязнямі

5 апреля 2010

Андрусю Крэчку вынеслі штраф у памеры 700 тысяч рублёў за акцыю ў Дзень салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы.

Суд Ленінскага раёна Менска прысудзіў кіраўніка «Моладзі БНФ» за тое, што ён удзельнічаў у акцыі салідарнасці 16 сакавіка.

Як паведамляе «Радыё Свабода», суддзя Надзея Навіцкая прысудзіла маладога чалавека да штрафа ў памеры 20 базавых велічыняў. Андруся Крэчку затрымалі 2 красавіка. Яго хацелі судзіць у той жа дзень. Аднак Крэчка папрасіў адкласці слуханні справы, каб ён змог знайсці адваката.

16 сакавіка некалькі дэмакратычных актывістаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менска з пратэстам супраць суду над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам.

Справа Аўтуховіча і Асіпенкі разглядаецца ў гэтыя дні ў Вярхоўным судзе Беларусі.