Недзе за гадзіну да пачатку традыцыйнай Акцыі салідарнасьці, што адбываецца 16-га чысла кожнага месяца, былі затрыманыя моладзевыя лідэры і моладзь, што накіроўвалася на Кастрычніцкую плошчу.
Актывісты моладзевых палітычных арганізацый плянавалі прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі і лёзунгамі ў падтрымку палітвязьняў ды зьніклых людзей. Аднак недзе за гадзіну да пачатку акцыі былі затрыманыя маладзёвыя лідэры: Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка, Зьміцер Яськевіч, Наста Лойка, Уладзімер Яроменка, фотакарэспандэнты Уладзімер Грыдзін і Ксенія Авімава. Актывісты былі зьмешчаныя ў Ленінскі райаддзел міліцыі. Праз тры гадзіны пасьля затрыманьня іх адпусьціцлі без складаньня пратаколаў.
Затрыманыя спачатку дайшлі да офісу БРСМ, што знаходзіцца побач з Кастрычніцкай плошчай і перадалі туды дыск з урыўкамі фільму Юрыя Хашчавацкага, дзе Аляксандар Лукашэнка выказваецца ў падтрымку Гітлера. Маладзёвыя лідэры шлі з плякатам ВЛКСМ = БРСМ = Гітлерюгенд. Людзі, якія прыйшлі на плошчу распавялі, як бачылі затрыманьні іншай моладзі ў мэтро яшчэ на падыходах да Кастрычніцкай плошчы.
Затрыманыя ўдзельнікі Акцыі салідарнасьці плянавалі таксама выразіць салідарнасьць палякам з нагоды пахаваньня прэзыдэнцкай пары.
Галіна Абакунчык
Радыё Свабода |