29 траўня ў Курапатах адбылася традыцыйная акцыя памяці

31.05.2010

У суботу 29 траўня ў Курапатах адбылася традыцыйная акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, паведамляе прэсавая служба «Маладога Фронту».

У Курапатах а 18:00 сабраліся сябры дэмакратычных арганізацыяў, у тым ліку й маладафронтаўцы. Напачатку мерапрыемства выступіў Вячаслаў Сіўчык. Прысутныя ўсклалі зьнічкі, кветкі, ушанавалі памяць расстраляных хвілінай маўчаньня. Акцыя была завершана рэлігійным гімнам «Магутны Божа».