АДа 16 жніўня Аб'яднаная грамадзянская партыя падрыхтуе два звароты ў міжнародныя структуры аб расследаванні спраў зніклых у Беларусі Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і Завадскага.
Адзін зварот будзе накіраваны ў Савет Бяспекі ААН, а другі — у Еўрапейскі парламент.
— Ёсць прэцэдэнт, калі была створана адмысловая камісія па расследаванні забойства былога прэзідэнта Судана. Адпаведна існуе шанц, што пытанне аб зніклых у Беларусі будзе разгледжана
ў Савеце Бяспекі ААН. Сітуацыя аб зніклых у Беларусі разглядалася
ў ПАСЕ, быў падрыхтаваны даклад Хрыстаса Пургурыдэса і была прынятая адмысловая рэзалюцыя. Чаму б тады не зладзіць адмысловыя слуханні ў Еўрапейскім парламенце? — зазначае старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Палітык разлічвае, што да расследавання справы зніклых далучацца еўрадэпутаты, якія ўжо некалькі гадоў актыўна займаюцца беларускім пытаннем.
Народная Воля |