|   Берасьцейскі гарвыканкам не дазволіў праваабаронцу Раман Кісьляку правесьці мітынг за падпісаньне Беларусьсю Міжнароднай канвэнцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў. 
            Паводле чыноўнікаў ў горадзе існуе толькі адно месца для масавых мерапрыемстваў — стадыён "Лякаматыў". А Кісьляк пазначыў у заяўцы месцам правядзеньня мітынгу цэнтар гораду — на пешаходнай частцы плошчы Леніна, побач з будынкам навукова-тэхнічнай бібліятэкі. 
            Раман Кісьляк меркаваў мерапрыемства правесьці 30 жніўня, калі адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў.  
              
          Радыё Свабода  |