У Берасьці затрыманы праваабаронца Раман Кісьляк. Юрыст раздаваў улёткі каля кінатэатру "Беларусь", што па вуліцы Савецкая.
Акцыя праваабаронцы была прымеркаваная да Міжнароднага дня зьніклых бязь вестак. Ва ўлётках, што раздаваў Раман, выказваўся зварот за падпісаньне Беларусьсю Міжнароднай канвэнцыі для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных зьнікненьняў. Праваабаронца дастаўлены ў Ленінскі РАУС Берасьця.
Раман Кісьляк раней накіроўваў у гарвыканкам зварот з просьбай дазволіць правесьці мітынг ў цэнтры гораду, на пешаходнай частцы плошчы Леніна, побач з будынкам навукова-тэхнічнай бібліятэкі. Гарадзкія чыноўнікі адмовілі ў правядзеньні мерапрыемства. Праваабаронца вырашыў правесьці яго на вуліцы Савецкая.
Радыё Свабода |