|   Зварот дапоўнены інфармацыйнай запіскай, у якой апісаныя факты выкрадання апанентаў беларускай улады. 
            16 верасня на імя Прэзідэнта Еўрапейскага парламента Ежы Бузека і лідэраў вядучых фракцый парламента адасланы зварот з прапановай правесці слуханні аб выкраданні і забойстве палітычных апанентаў беларускага рэжыму, паведамляе сайт ucpb.org. 
            Анатоль Лябедзька паведаміў, што «пад зваротам паставілі подпісы вядомыя грамадзяне Беларусі, грамадскія і культурныя дзеячы, палітыкі. 
            У прыватнасці, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, Андрэй Саннікаў, Уладзімір Колас, Яраслаў Раманчук, Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка, Уладзімір Някляеў, Рыгор Кастусёў і іншыя. Усяго больш за 30 чалавек». 
            Паводле інфармацыі лідэра АГП зварот дапоўнены інфармацыйнай запіскай, у якой апісаныя факты выкрадання апанентаў беларускай улады. 
          «Наша мэта не толькі актуалізаваць тэму выкраданняў і забойстваў вядомых у Беларусі людзей, — кажа Лябедзька, — але і стварыць абарону для тых, хто мае намер кінуць выклік Лукашэнку на хуткіх прэзідэнцкіх выбарах».    |