|   Праваабаронцы заклікалі гарантаваць бяспеку палітыкаў і журналістаў у Беларусі. 
            Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прыняла заяву, у якой заклікае беларускія ўлады гарантаваць бяспеку апазіцыйных палітыкаў і журналістаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе БелаПАН. 
            Праваабаронцы таксама накіравалі ліст у Генеральную пракуратуру Беларусі з заклікам «правесці хуткае, аб’ектыўнае і эфектыўнае расследаванне» абставінаў смерці журналіста Алега Бябеніна, заснавальніка сайта charter97.org. Як лічыць «Міжнародная амністыя», неабходна «развеяць усе сумненні» з нагоды таго, самагубства гэта ці ж забойства, інфармаваць грамадскасць і сваякоў Бябеніна аб ходзе расследавання. 
              
              
                 |