Святлана Завадская: «У новай Беларусі мы даведаемся ўсю праўду пра палітычныя знікненні»

20.09.2010

Удава выкрадзенага журналіста Зміцера Завадскага ўвайшла ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава.

«Я падтрымліваю Андрэя Саннікава не за нейкія палітычныя дасягненні, хаця яны, безумоўна, маюць месца. Я скажу пра сваё асабістае стаўленне да гэтага чалавека з прычыны таго, што я перажыла ў сваім жыцці. Андрэй Саннікаў вельмі моцна мяне падтрымаў, калі знік Дзіма, падтрымаў у той працы, што мы вялі разам з Ірынай Красоўскай у пошуках нашых мужоў. Зараз я хачу дапамагчы яму рэалізаваць сябе і пабудаваць свабодную і дэмакратычную Беларусь. Толькі ў гэтай новай краіне мы даведаемся праўду пра палітычныя знікненні. Не заўсёды змена ўлады прыводзіць да пакарання сапраўды вінаватых у злачынствах. Але выбіраючы гэтага чалавека, я веру, што ён зможа дамагчыся праўды», — заявіла Святлана Завадская ў інтэрв'ю сайту charter97.org.