Пасьля плошчы. Cьпіс затрыманых

20.12.2010

Каля 15-20 тысячаў чалавек (па іншых дадзеных да 40 тысяч) узялі ўдзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасьці ў Менску, паведамляе Радыё Свабода. Было аб’яўлена пра стварэньне народнага руху за свабодныя выбары без Лукашэнкі. Некаторыя ўдзельнікі спрабавалі прарваліся ў Дом ураду. Адбыліся сутычкі са спэцназаўцамі. У выніку дзясяткі людзей былі затрыманыя і зьбітыя, у тым ліку і кандыдаты на прэзыдэнта Hякляеў, Саньнікаў, Кастусёў, Статкевіч, Рымашэўскі. Арганізатары заявілі, што акцыя будзе бестэрміновай і заклікалі ўсіх прыйсьці на плошчу Незалежнасьці ў панядзелак 20 сьнежня а 18-й гадзіне.

Пасьля акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску, якая была жорстка разагнаная войскамі спэцназу, затрымана прыкладна 600 чалавек. Сёньня ва ўсіх раённых судах сталіцы пачнуцца працэсы. У розных месцах затрыманыя сем кандыдатаў у прэзыдэнты: Уладзімер Някляеў забраны са шпіталя, Андрэй Саньнікаў, Рыгор Кастусёў, Мікола Статкевіч , Віталь Рымашэўскі – каля плошчы Незалежнасьці. Уначы забралі Дзьмітрыя Вуса і Аляксея Міхалевіча.

Сьпіс затрыманых, пацярпелых і асуджаных (абнаўляецца)

Калі вы самі маеце паведаміць ці паказаць нешта важнае, зьвязанае з Плошчай, дасылайце інфармацыю, фота і відэа на адрас rferl.minsk@gmail.com

 

Радыё Свабода