Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі 16 студзеня у цэнтры Менска акцыю салідарнасць з палітзняволенымі, паведамляе сайт «Еўрапейскай Беларусi»
Акцыя адбылася каля кінатэатра «Кастрычнік». Актывісты трымалі у руках расцяжку «Свабоду палітвязням!» і партрэты людзей, якія знаходзяцца зараз за кратамі. Мінакі выказвалі ім свае шчырыя словы падтрымкі і фатаграфавалі акцыю. Акцыя доўжылася палову гадзіны і скончылася без затрымання.
|