Актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня прынялі ўдзел у акцыі заарганізаванай Беларусамі Галяндыі. Пікет быў зладжаны насупраць будынку міжнароднага трыбунала ў Гаазе. У гэтым будынку адбываліся суды над міжнароднымі злачынцамі. Месца для пікету было выбранае не выпадкова, бо пікетоўцы лічаць, што беларускі дыктатар павінен скончыць сваё палітычнае жыцьцё на лаўцы трыбуналу. Прыняць удзел у акцыі салідарнасьці прыехалі беларускія уцекачы з розных гарадоў Эўропы, якія лічаць сваім абавязкам падтрымаць усіх, хто пацярпеў ад дыктатарскага рэжыму. |