Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі ў Вільні

16.03.2011

16 сакавіка ў Вільні прадстаўнікі дэмакратычнага актыву зь «Беларускага бюро грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва» наладзілі ля крыжа ў гонар Кастуся Каліноўскага пікет у падтрымку рэпрэсаваных і зьніклых у Беларусі.

У гэты ж дзень прадстаўнікі бюро правялі сустрэчу кіраўнікамі грамадзкіх аб’яднаньняў беларускай скіраванасьці ў Літве, падчас якой праінфармавалі іх пра сытуацыю ў Беларусі пасьля 19 сьнежня і пра Дзень салідарнасьці.

Актывісты кажуць, што з кожным месяцам Дзень салідарнасьці зь беларусамі ў Літве робіцца ўсё больш маштабным і кансалідаваным.