На сваёй 134-й сесіі, якая адбылася ў Жэневе 4-7 ліпеня, Камітэт па правах парламентарыяў Міжпарламенцкага саюза прыняў рашэнне па справе зьнікнення Віктара Ганчара, паўтараючы сваё жаданне высветліць меркаванне і рэакцыю ўладаў адсносна шэрагу пытанняў.
Прымаючы пад увагу ліст ад старшыні камітэта па нацыянальнай бяспецы ад 23 чэрвеня 2011 года, Камітэт адзначае, што "акрамя таго, што следства было падоўжанае да 24 верасня 2011 года, у лісце не змяшчаецца ніякай новай інфармацыі, у прыватнасці, ніякага адказу або заўвагаў па канкрэтных пытаннях і меркаваннях, выказаных ў рэзалюцыі Савета кіраўнікоў Саюза ад красавіка 2011 года і папярэдніх рашэннях і рэзалюцыях, а зноў паўтарае, што распрацоўваюцца розныя напрамкі следства па справе, што ніякія падрабязнасці аб расследаванні не могуць быць раскрытфя да заканчэння следства, што Палата прадстаўнікоў не з’яўляецца кантралюючым за Генпракуратурай органам, што выключае магчымасць вывучэння матэрыялаў следства гэтым ведамствам."
У сваім рашэнні, Камітэт "дзякуе Старшыні Пастаяннага камітэта па пытаннях нацыянальнай бяспекі за ягоны ліст; глыбока шкадуе аб тым, што гэта ўсяго толькі фармальны адказ, які ніякім чынам не прымае пад увагу меркаванні і запыты аб інфармацыі МПС", у тым ліку па наступных пытаннях:
(а) Чаму парламент не разглядае заявы прэзідэнта Лукашэнкі адносна прычын зьнікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, як гэта належаць яму рабіць?
(б) Як можа інфармацыя, распаўсюджаная пракуратурай, прывесці да празмернага раскрыцця інфармацыі? Захоўваючы таямніцу расследавання, ці не ствараецца рызыка падазрэнняў, што ўлады не жадаюць усталяваць ісціну?
(в) Чаму Генеральная пракуратура да гэтага часу не адрэагавала на заяву сп. Лябедзькі аб расследаванні сцвярджэнняў, якія змяшчаюцца ў расійскім дакументальным фільме "Хросны бацька" аб зьнікненнях у Беларусі?
(г) Чаму няма дакументаў або іншых доказаў, якія маглі б падтрымаць сцвярджэнне уладаў, што яны пераканаўча абверглі даклад сп. Пургурыдэса, заснаваны на інфармацыі, прадстаўленай беларускімі ўладамі, якія першапачаткова займаліся расследаваннем знікнення;
Камітэт “шчыра спадзяецца, што ўлады, нарэшце, сур'езна разгледзяць меркаванні і просьбы аб прадастаўленні інфармацыі ў мэтах спрыяння больш прадметнаму дыялогу і супрацоўніцтву”;
Было таксама вырашана "працягнуць вывучэнне гэтай справы на наступнай сесіі, якая адбудзецца падчас 125-й Асамблеі МПС (кастрычнік 2011 г.), падчас якой Камітэт спадзяецца на сустрэчу з беларускай дэлегацыяй."
ПЦ "Вясна" |